Спорт i турызм
КУП «Гомельоблтурист» |
Спорт
У Гомельскай вобласці функцыянуюць 76 спартыўных устаноў. Сваё развіццё атрымалі 50 відаў спорту. У спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах ажыццяўляюць падрыхтоўку парадку 1280 трэнераў-выкладчыкаў. Да актыўных заняткаў спортам прыцягнута 28,5 тысяч дзяцей і падлеткаў.
Алімпійскімі чэмпіёнамі розных гадоў сталі: Леанід Гейштар (веславанне на байдарках і каноэ, 1960 год), Мікалай Гарбачоў (веславанне на байдарках і каноэ, 1972 год), Алена Рудкоўская (плаванне, 1992 год), Ігар Макараў (дзюдо, 2004 год), Раман Петрушэнка (веславанне на байдарках і каноэ, 2008 год), Артур Літвінчук (веславанне на байдарках і каноэ, 2008 год), Ала Цупер (фрыстайл, 2014 год).
Турызм
У Гомельскай вобласці развіваюцца наступныя віды турызму: культурна-пазнавальны, спартыўны, гастранамічны, рэлігійны, паляўнічы, вытворчы, рэкрэацыйны, аграэкатурызм.
Асноўны турыстычны маршрут вобласці (брэнд) – «Залатое кальцо Гомельшчыны», які праходзіць па дзевяці населеных пунктах (Гомель, Мазыр, Ветка, Лоеў, Рэчыца, Тураў, Чачэрск, вёска Юравічы (Калінкавіцкі раён), вёска Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён) і уключае
17 аб'ектаў турыстычнай індустрыі.
Турыстычная інфраструктура Гомельшчыны прадстаўлена: гатэлі і аналагічныя сродкі размяшчэння – 75, суб'екты аграэкатурызму – 171, паляўнічыя домікі (дамы паляўнічага (рыбака), дамы паляўнічага і рыбака) – 13, санаторна-курортныя арганізацыі – 16, заказнікі рэспубліканскага значэння – 13, заказнікі мясцовага значэння – 43.
Фізічная культура
У вобласці для арганізацыі і правядзення спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы з дзецьмі і падлеткамі функцыянуюць 1936 фізкультурна-спартыўных збудаванняў (2017 год –1906 аб'ектаў, 2016 год – 1749 аб'ектаў).
Даведачна:
22 стадыёна, 6 манежаў, 56 спартыўных ядраў, 2 лядовыя палацы,
2 адкрытых сезонных катка, гарналыжны комплекс, лыжаролерная траса, 13 вяслярных баз, 6 лыжных баз, 740 спартыўных залаў,
307 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай і спортам і інш.
Найбольш буйнымі з'яўляюцца Палац лёгкай атлетыкі, Палац гульнявых відаў спорту, Палац водных відаў спорту з 50-метровым плавальным басейнам, коннаспартыўны манеж, вяслярная база, цэнтральны стадыён, фізкультурна-спартыўны цэнтр у г. Жлобін і інш.
Штогод у Гомельскай вобласці праходзяць наступныя спартакіяды:
• спартакіяда па месцы жыхарства «Спорт для ўсіх» сярод дзяцей і падлеткаў спаборніцтвы па 6 відах спорту (хакей з шайбай, стрытбол, футбол, настольны тэніс, валейбол, шахматы);
• абласная спартакіяда па зімовым і летнім шматбор'і «Абаронца Айчыны» сярод моладзі дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту.
• Круглагадовая спартакіяда сярод сельскіх жыхароў «Каласок» і «Залаты колас» па 6 відах спорту (футбол, валейбол, лыжны спорт, настольны тэніс, гіравы спорт, стрытбол);
• спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
• спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба;
• спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.